Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

31.03.2020

31 сакавіка 2020 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Барташ С.У., Думбадзе Т.Ш., Жалнерчык Л.М., Луканская І.Э., Хлабукін І.К., а таксама Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Карлюкевіч А.М. і старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў» Крывашэеў А.Я.

Адкрываючы пасяджэнне камісіі, Г.Б.Давыдзька засяродзіў увагу на неабходнасці забеспячэння грамадзян поўнай, дакладнай i своечасовай інфармацыяй ва ўмовах пандэміі каранавіруса, стрымання фэйкаў па гэтай тэматыцы. Адзначыў, што ў цяперашні час патрабуецца, на яго погляд, актывізаваць удзел дзяржаўных СМІ ў гэтай рабоце.

А.М.Карлюкевіч нагадаў аб заканадаўчых мерах адказнасці, якія прымяняюцца да распаўсюджвальнікаў недакладнай інфармацыі, праінфармаваў аб правапрымяняльнай практыцы і дзейнасці міністэрства, якое ён узначльвае.

Парламентарыі рэкамендавалі Беларускаму саюзу журналістаў ва ўзаемадзеянні з іншымі журналісцкімі грамадскімі аб'яднаннямі, рэдакцыямі СМІ выпрацаваць прынцыпы і падыходы да асвятлення ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах тэмы COVID-19 у адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ.

У ходзе дыскусіі гучалі меркаванні аб неабходнасці звярнуць увагу медыйнай супольнасці, уладальнікаў і карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў на ўзважаны і адказны падыход у асвятленні тэмы каранавіруса, своечасовым рэагаванні на факты злоўжывання свабодай масавай інфармацыі, якія вядуць да фарміравання панічных настрояў у грамадстве, аб важнасці аб'яднання нацыі ў пытаннях пераадолення пандэміі каранавіруснай інфекцыі.

На пасяджэнні Пастаяннай камісіі таксама абмяркоўваліся парламенцкія ініцыятывы, прысвечаныя 75-годдзю з дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by