Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.01.2019

31 студзеня 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны ход падрыхтоўкі да разгляду да другога чытання праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», «Аб радыяцыйнай бяспецы» і «Аб змяненні законаў». Дэпутаты Навумчык А.А., Васількоў М.А. і Кананчук Т.П., адказныя за падрыхтоўку дадзеных законапраектаў, праінфармавалі членаў Пастаяннай камісіі аб стане іх гатоўнасці да разгляду і тэрмінах разгляду законапраектаў у адпаведнасці з графікам падрыхтоўкі пытанняў пастаяннымі камісіямі для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Прынята рашэнне накіраваць праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» на ўзгадненне і заключэнне адпаведна ў Савет Міністраў і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, а праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспекі» — Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.


Таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з іншых пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы».


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне актывізаваць работу, накіраваную на дапрацоўку законапраектаў, і пры неабходнасці накіраваць прапановы па іх удасканаленні у адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць