Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.06.2018

4 чэрвеня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У пасяджэнні, якое прайшло пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Макарынай-Кібак Л.Э., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Мілашэўскі В.С., Астапюк А.І., намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ласіцкі І.Г., спецыялісты міністэрстваў аховы здароўя, юстыцыі, фінансаў, працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі, якія паступілі ў Пастаянную камісію па названым законапраекце.

У прыватнасці, удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, якія тычацца вызначэння асноўных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў Законе, асаблівасцяў дзяржаўнага рэгулявання адносін, звязаных з донарствам крыві і яе кампанентаў, прызначаных для прамысловай вытворчасці лекавых сродкаў.

Асаблівую ўвагу члены рабочай групы надалі абмеркаванню палажэнняў законапраекта, што прадугледжваюць стварэнне і вядзенне Адзінай базы дадзеных донарства і Адзінага рэгістра донараў крыві і яе кампанентаў, вызначэнне ўмоў пералівання крыві і яе кампанентаў, замацаванне правоў і абавязкаў донара, гарантый і кампенсацый, якія прадстаўляюцца яму.

Работа па падрыхтоўцы законапраекта будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць