Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.10.2017

4 кастрычніка 2017 года дэпутаты Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі на чале з яе старшынёй Рыбаком А.А. правялі рабочую сустрэчу з кіраўніцтвам і спецыялістамі СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі».

СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» — арганізацыя, якая з’яўляецца аператарам Адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках мерапрыемства парламентарыі наведалі цэнтр фіксацыі правапарушэнняў, які ўваходзіць у структуру арганізацыі. Да яго задач адносяцца:

атрыманне даных аб парушэннях ад датчыкаў кантролю;

апрацоўка даных аб парушэннях правіл дарожнага руху і другіх парушэнняў;

фарміраванне пастаноў аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці;

узаемадзеянне з пунктамі кантролю, паведамлення і аплаты штрафных квітанцый;

узаемадзеянне з базамі даных і сістэмамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і другіх зацікаўленых дзяржаўных органаў.



Удзельнікі сустрэчы падрабязна абмеркавалі шэраг пытанняў, якія датычацца ўкаранення і развіцця ў Беларусі сістэмы фотафіксацыі правапарушэнняў, яе ўплыву на павышэнне бяспекі дарожнага руху і іншых сфер грамадскага жыцця, а таксама разгледзелі магчымыя напрамкі пашырэння сферы прымянення фотафіксацыі правапарушэнняў і адпаведнай карэкціроўкі нарматыўна-прававой базы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць