Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.10.2017

4 кастрычніка 2017 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай каміссіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Панцюхоў В.І., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяліцкая Э.А., намеснікі Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Кійко Д.М. і Селіверстаў Ю.М., спецыялісты гэтага Міністэрства.

Былі разгледжаны рабочыя матэрыялы па пакеце бюджэтных законапраектаў на 2018 год, прадстаўленыя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь у парадку ўзаемадзеяння.

Адкрываючы пасяджэнне, Л.А.Дабрыніна акцэнтавала ўвагу на рабоце, якая праведзена Пастаяннай камісіяй Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах і дэпутатамі на стадыі распрацоўкі ўказаных законапраектаў.


Д.М.Кійко паведаміў, што ў сферы падатковай палітыкі ў 2018 годзе прадугледжаны меры па павышэнні эфектыўнасці і захаванні стабільнасці падатковай сістэмы, накіраваныя на ўстойлівасць бюджэту і пашырэнне яго рэсурснай базы.

Ю.М.Селіверстаў азнаёміў парламентарыяў з параметрамі праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год і плануемымі  змяненнямі ў падатковым заканадаўстве.



Дэпутаты задалі шэраг удакладняючых пытанняў па разглядаемых фінансавых дакументах.

Па выніках абмеркавання быў вызначаны парадак работы з пакетам бюджэтных законапраектаў пасля іх унясення ў Палату прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць