Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.10.2017

4 кастрычніка 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці як састаўляючыя ўстойлівага развіцця».

У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскіх прыродаахоўных і міжнародных арганізацый.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Кананчук Т.П. паведаміла, што дадзенае мерапрыемства праводзіцца ў рамках Тыдняў устойлівага развіцця ― 2017 «Глабальныя мэты ― дабрабыт кожнага», якія праходзяць у Беларусі з 25 верасня па 25 кастрычніка. Было адзначана, што захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці цесна звязана з такімі Мэтамі ўстойлівага развіцця ААН як: захаванне экасістэм сушы, барацьба са змяненнем клімату, партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця. Асаблівае значэнне ў дасягненні гэтых мэтаў мае ўзаемадзеянне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, дзяржаўных структур, бізнесу і міжнародных арганізацый.


У сваім выступленні намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Кузьміч А.М. падкрэсліў, што захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай разнастайнасці з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў экалагічнай сферы і найважнейшая роля тут адводзіцца асабліва ахоўваемым прыродным тэрыторыям (ААПТ). У рэспубліцы функцыянуе 1287 ААПТ, у тым ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, 4 нацыянальныя паркі і 95 заказнікаў рэспубліканскага значэння. Агульная плошча складае 1,8 млн.га або 8,7 працэнта ад усёй тэрыторыі краіны. У мэтах павышэння эфектыўнасці іх функцыянавання неабходна своечасова ўносіць карэкціроўкі ў заканадаўства. У цяперашні час рыхтуецца новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях». Гэты законапраект не мае мэтай змяніць існуючыя ў краіне асноўныя падыходы да развіцця сістэмы ААПТ, аднак змяшчае шэраг новаўвядзенняў. У прыватнасці: замацаванне ў Законе рэжымаў ААПТ розных катэгорый; магчымасць выдзялення ў заказніках розных функцыянальных зон; стварэнне дзяржаўных прыродаахоўных устаноў для кіравання не толькі запаведнікам, нацыянальнымі паркамі і заказнікамі, але і помнікамі прыроды.



У сваю чаргу, намеснік генеральнага дырэктара ДНВА «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах» Чайкоўскі А.І. адзначыў, што, з улікам пытанняў, якія ўзнікаюць на практыцы, настаў час перагледзець парадак рэгулявання аб’яўлення ААПТ, устанаўлення рэжыму іх аховы.

У ходзе абмеркавання было выказана меркаванне аб неабходнасці змянення падыходу да класіфікацыі заказнікаў па відах, улічваючы вопыт замежных краін, дзе больш шырока ўжываецца экасістэмны падыход.

Прадстаўнікі Мінлясгаса і Мінэканомікі звярнулі ўвагу прысутных, што пры ўдасканаленні заканадаўства неабходна ўлічваць не толькі экалагічныя, але і эканамічныя аспекты, у тым ліку магчымасць гаспадарчай дзейнасці на ААПТ, развіццё экалагічнага турызму. У дадзеным кантэксце абмеркаваны пытанні неабходнасці занавання тэрыторыі і наяўнасці ахоўных зон ААПТ.

Адбыўся канструктыўны дыялог, падчас якога выказаны шэраг прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб ААПТ, якія будуць улічвацца пры распрацоўцы адпаведнага законапраекта.

Акрамя таго абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні па забеспячэнні развіцця і функцыянавання сістэмы ААПТ, у тым ліку з дапамогай сродкаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Выказаны меркаванні аб неабходнасці павышэння экалагічнай адукаванасці насельніцтва, захавання прыродных комплексаў у межах буйных гарадоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць