Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.10.2017

4 кастрычніка 2017 года беларуская парламенцкая дэлегацыя пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. працягнула ўдзел у восеньскім пасяджэнні ПА АБСЕ.

Асноўныя дэбаты гэтага дня парламенцкай канферэнцыі ПА АБСЕ былі прысвечаны тэме «Экалагічная бяспека: абмеркаванне праблем змены клімату». Таксама дэлегацыя прыняла ўдзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ, на якім кіраўніцтва ПА АБСЕ выступіла з аглядам бягучых міжнародных палітычных пытанняў, інфармацыяй аб месцах правядзення будучых пасяджэнняў ПА АБСЕ ў 2017 ― 2018 гадах, фінансаванні дзейнасці асамблеі. Акрамя таго, былі заслуханы даклады аб дзейнасці місій ПА АБСЕ па назіранні за мінулымі выбарамі ў Германіі, аб рабоце спецыяльных камітэтаў і спецыяльных прадстаўнікоў.

Кіраўнік шведскай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд, нядаўна прызначаны на пасаду спецыяльнага прадстаўніка ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе,  праінфармаваў аб узаемадзеянні з Беларуссю ў перыяд пасля мінскай штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Ён адзначыў канструктыўны характар кантактаў з беларускімі ўладамі як на этапе падрыхтоўкі сесіі, так і ў ходзе яе правядзення, але ў той жа час выказаў заклапочанасць адносна ўнясення змяненняў у выбарчае заканадаўства ў адпаведнасці з чаканнямі АБСЕ.

Кіраўніцтвам ПА АБСЕ, а таксама прадстаўнікамі парламенцкіх дэлегацый Азербайджана, Германіі, Швецыі і іншых краін таксама былі выказаны цёплыя словы ўдзячнасці ў адрас беларускага Парламента за высокі ўзровень арганізацыі і правядзення 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Мінску.

У гэты ж дзень член беларускай парламенцкай дэлегацыі Варанецкі В.І. прыняў удзел у ініцыяванай азербайджанскай дэлегацыяй сустрэчы «Групы Падтрымкі Шаўковага Шляху», якая была створана на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ.

Беларуская дэлегацыя таксама правяла рабочую сустрэчу з Кентам Харстэдам, на якой былі абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння са спецыяльным прадстаўніком па Усходняй Еўропе.




Акрамя таго, у ходзе восеньскага пасяджэння ПА АБСЕ  адбыліся рабочыя кантакты беларускіх парламентарыяў з дэлегацыямi Азербайджана, Арменіі, Германіі, Расіі, Румыніі, Сербіі, Украіны.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць