Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.04.2019

4 красавіка 2019 года адбылося пашыранае сумеснае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, на якім абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца заканадаўчага ўдасканалення адносін у сферы электраэнергетыкі і радыяцыйнай бяспекі.

Пасяджэнне, арганізаванае сумесна з Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь, праводзілася ў г. Астраўцы Гродзенскай вобласці на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя».


 

У пасяджэнні акрамя дэпутатаў прынялі ўдзел Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Каранкевіч В.М. і яго намеснік Міхадзюк М.І., Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вашчанка У.А. і яго намеснік Даўгалевец А.У., Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Худык А.П., генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуская атамная электрастанцыя» Філімонаў М.В., а таксама адказныя спецыялісты згаданых міністэрстваў і Беларускай АЭС.


 

У рамках практычнай часткі мерапрыемства яго ўдзельнікі азнаёміліся з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС і аб’ектаў інфраструктуры, неабходных для яе функцыянавання.

Першым пунктам праграмы стала наведванне інфармацыйнага цэнтра АЭС. Гэты аб’ект створаны для правядзення інфармацыйна-асветніцкай работы з рознымі групамі насельніцтва: школьнікамі, працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі, СМІ і органамі ўлады па тэматыцы «Атамная энергетыка і будаўніцтва АЭС».


 

Асноўная задача інфармацыйнага цэнтра — інфармаваць насельніцтва аб атамнай энергетыцы і яе аб’ектах, аб прыродзе атамнай энергіі, прынцыпах работы АЭС. Ён аснашчаны сучаснымі мультымедыйнымі сродкамі для правядзення лекцый па тэматыцы атамнай энергетыкі. Макеты і экспазіцыі ілюструюць прынцып дзеяння сучаснай АЭС, асаблівасці праекта Беларускай АЭС, сістэмы бяспекі, ступень уплыву атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе і многае іншае.


 

Паводле ініцыятывы прадстаўнікоў Міністэрства энергетыкі дэпутаты азнаёміліся з сацыяльнай інфраструктурай г. Астраўца і планамі па яе развіцці. Прысутныя наведалі шэраг жылых мікрараёнаў, у тым ліку тых, дзе пражываюць работнікі будуецца станцыі. Усімі ўдзельнікамі пасяджэння было адзначана паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну ў сувязі з ўзвядзеннем АЭС.


 

Наступным пунктам парадку дня стала наведванне будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС. Дэпутаты самі змаглі ацаніць маштаб збудавання, азнаёміліся з тэхналогіямі, што прымяняюцца ў будаўніцтве, атрымалі дэталёвую і кампетэнтную інфармацыю аб этапах і тэхналагічных асаблівасцях будаўніцтва такога складанага аб’екта. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі пасяджэння надалі цэнтральнаму пульту кіравання, камплектнаму размеркавальнму элегазаваму ўстройству, будынкам рэактара і турбіны энергаблока № 1, цэху хімводападрыхтоўкі, вучэбна-трэніровачнму цэнтру і размешчаным у ім трэнажорах, якія цалкам адпавядаюць рэальным сістэмам і устройствам, што будуць эксплуатавацца на Беларускай АЭС.


 

У зносінах з адпаведнымі спецыялістамі на іх працоўных месцах дэпутатаў больш за ўсё цікавілі пытанні бяспекі розных элементаў АЭС, новыя метады работы з персаналам, захаванне бяспечных умоў працы людзей.

Пасля азнаямлення з працэсам будаўніцтва ўдзельнікі выязнога пасяджэння працягнулі работу за круглым сталом. Пасяджэнне вялі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П.


 

Пры адкрыцці пасяджэння было адзначана, што галоўнымі мэтамі правядзення мерапрыемства з’яўляюцца разгляд перспектыў развіцця выкарыстання ў Рэспубліцы Беларусь атамнай энергіі, вызначэнне мер, у тым ліку заканадаўчага характару, неабходных для павышэння яе эфектыўнасці і забеспячэння яе бяспекі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Асабліва была адзначана гатоўнасць дэпутатаў прыняць неабходныя меры па ўдасканаленні заканадаўчай базы з улікам тых практычных напрацовак, якія дае працэс ўзвядзення першай у нашай краіне атамнай электрастанцыі.

Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Каранкевіч В.М. праінфармаваў прысутных аб ходзе мадэрнізацыі беларускай энергетычнай галіны, рэалізацыі ў рэспубліцы шэрагу дзяржаўных праграмных дакументаў у энергетычнай сферы, а таксама акрэсліў перспектывы далейшага развіцця Беларускай энергасістэмы, у тым ліку з улікам чаканага ўвядзення ў эксплуатацыю Беларускай АЭС.

Паводле ініцыятывы парламентарыяў з прадстаўнікамі Міністэрства энергетыкі былі абмеркаваны актуальныя пытанні мадэрнізацыі электрасетак у мэтах паляпшэння ўмоў энергазабеспячэння спажыўцоў, у прыватнасці жылога фонду, фінансава-эканамічныя пытанні будаўніцтва Беларускай АЭС, плануемыя тэрміны яе выхаду на праектную магутнасць і іншыя.


 

Пытанні захавання бяспекі пры будаўніцтве Беларускай АЭС дэталёва асвятліў у сваім выступленні Міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Вашчанка У.А. Начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Лугаўская В.М. прадставіла падрабязную інфармацыю па пытаннях ліцэнзавання ў названай сферы, дакладнай прапрацоўкі ўсёй праектнай, будаўнічай і эксплутацыйныя дакументацыі на прадмет выяўлення любых рызык і выпрацоўкі падыходаў па іх ліквідацыі.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Худык А.П. прадставіў пазіцыю свайго ведамства па забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі навакольнага асяроддзя і радыяцыйным маніторынгу ў зоне ўплыву Беларускай АЭС.

У ходзе праведзенай дыскусіі ўдзельнікі выязнога пасяджэння ў канструктыўным рэчышчы абмяняліся думкамі па пытаннях:

- эфектыўнасці існуючага прававога рэгулявання адносін у галіне энергетыкі і перспектывах яго ўдасканалення;

- практыкі прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстанні атамнай энергіі» і неабходнасці яго далейшага ўдасканалення;

- рэгулявання адносін, звязаных з забеспячэннем радыяцыйнай бяспекі;

- прававых асноў функцыянавання сістэмы радыяцыйнай бяспекі, у тым ліку яе асобных элементаў, радыяцыйнага маніторынгу;

- заканадаўчых мер, накіраваных на прадухіленне і мінімізацыю шкоднага ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе;

- правядзення інфармацыйна-асветніцкай работы з рознымі групамі насельніцтва, грамадскімі і міжнароднымі арганізацыямі, СМІ і органамі ўлады, у тым ліку сумежных дзяржаў, па тэматыцы атамнай энергетыкі і будаўніцтва Беларускай АЭС.

Закрываючы пасяджэнне, дэпутаты адзначылі эфектыўнасць сумеснай міжведамаснай работы над такімі важнымі для нашай краіны і ўсяго насельніцтва пытаннямі і падкрэслілі прыярытэт пытанняў бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў атамнай энергетыкі над усімі іншымі аспектамі. Была выказана пазіцыя, што менавіта такія падыходы знойдуць адлюстраванне ў праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы», завяршэнне работы над якім плануецца ўжо на бліжэйшы час, а таксама ў iншых дакументах заканадаўчага характару, над якімі дэпутацкі корпус будзе працаваць у далейшым.


 

Праведзенае мерапрыемства стала вельмі карысным для парламентарыяў і ўсіх профільных міністэрстваў, паколькі дало магчымасць узгадніць агульныя падыходы па разгледжаных пытаннях, а таксама прыняць неабходныя рашэнні аб арганізацыі далейшага эфектыўнага ўзаемадзеяння.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць