Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.04.2019

4 красавіка 2019 года па ініцыятыве пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях і па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы ў Палаце прадстаўнікоў адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Сацыяльныя практыкі і стратэгіі актыўнага даўгалецця — патэнцыял для развіцця грамадства».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Румак А.А., прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, навукова-даследчых інстытутаў, міжнародныя эксперты.


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Красоўская Т.П., адкрываючы пасяджэнне, падкрэсліла, што дэмаграфічная сітуацыя ў свеце характарызуецца ўзрастаннем абсалютнай колькасці і ўдзельнай вагі пажылых людзей. Рэспубліка Беларусь не зʼяўляецца выключэннем — доля асоб ва ўзросце 65 гадоў і болей складае 14,9 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва. Яна звярнула ўвагу, што далейшае ўстойлівае развіццё краіны магчыма за кошт пазітыўных змен у дэмаграфічнай сферы, якія накіраваны на павышэнне якасных характарыстык насельніцтва, разумнага кіравання дэмаграфічнымі працэсамі, што спрыяе больш эфектыўнаму выкарыстанню патэнцыялу грамадзян пажылога ўзросту.


Удзельнікі пасяджэння заслухалі інфармацыю пра старэнне насельніцтва і яго сацыяльна-эканамічныя наступствы, ахову здароўя насельніцтва і сучасныя аспекты мужчынскага здароўя, трансфармацыю грамадства ў існуючых дэмаграфічных умовах, сацыяльную падтрымку і сацыяльнае абслугоўванне пажылых грамадзян, прыярытэты ў рэалізацыі канцэпцыі актыўнага даўгалецця і вопыт Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ў яе фарміраванні, а таксама пра распрацоўку Нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян Рэспублікі Беларусь.


Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э. адзначыла прадуктыўнасць праведзенай сустрэчы, выказала падзяку за змястоўныя і цікавыя даклады і звярнула ўвагу на магчымасць выкарыстання выказаных у ходзе гэтага мерапрыемства прапаноў пры распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах пажылых грамадзян Рэспублікі Беларусь.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць