Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.04.2019

4 красавіка 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

У пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік Міністра антыманапольнага развіцця і гандлю Рэспублікі Беларусь Карповіч А.Б., прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа», работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.



Прадстаўляючы праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змянення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», А.Б.Карповіч адзначыў, што ён распрацаваны ў мэтах узмацнення кантролю за рэалізацыяй стратэгічна важных для эканомікі краіны прадукцыі і сыравіны. У гэтай сувязі прапануецца ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ўстаноўленага заканадаўствам патрабавання аб заключэнні здзелак на біржавых таргах таварнай біржы ў выпадку, калі заключэнне такіх здзелак на таварнай біржы з’яўляецца абавязковым, якая будзе мець, перш-наперш, папераджальны характар.


Дэпутаты задалі шэраг ўдакладняючых пытанняў, якія дакранаюцца механізма абавязковага продажу прадукцыі і сыравіны на біржавых таргах, інструментарыя ўчынення гандлёвых аперацый, аб’ёмаў экспарту тавараў беларускіх вытворцаў і інш.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Акрамя таго, парламентарыі абмеркавалі законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, разгледзелі іншыя пытанні сваёй дзейнасці і прынялі адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць