Рус Бел En
04.02.2020

4 лютага 2020 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, на якім былі разгледжаны пытанні па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх».

У пасяджэнні, якое вёў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Белаконеў А.А., прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рачкоў С.А., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Луканская І.Э. і Хлабукін І.К., прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагi дэпутата Палаты прадстаўнікоў Хлабукіна І.К. і Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па законапраекту.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне працягнуць працу па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні.



Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць