03.02.2017

5 — 9 лютага 2017 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі,кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Ісламскай Рэспублікі Іран Салаўёў П.А. у складзе парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.У. наведае з афіцыйным візітам Ісламскую Рэспубліку Іран.

У рамках візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Сходу ісламскага савета Ірана, іранскімі парламентарыямі, прадстаўнікамі дзелавых колаў Ірана.

Бакі абмяркуюць ход і перспектывы развіцця беларуска-іранскага міжпарламенцкага дыялогу, удасканаленне дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва дзвюх краін, двухбаковае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць