Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.06.2020

5 чэрвеня 2020 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь А.Вёргеттэр.

Вітаючы ў Палаце прадстаўнікоў аўстрыйскага дыпламата, У.П.Андрэйчанка асабліва адзначыў яе асабісты ўклад у арганізацыю першага афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ў Аўстрыю ў лістападзе 2019 года.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што сустрэча Кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі В.Сóбаткай, якая адбылася ў рамках гэтага візіту, спрыяла адкрыццю новай старонкі ў міжпарламенцкіх адносінах дзвюх краін.

Упершыню ў гісторыі ў Парламенце Аўстрыі была створана група дружбы з Беларуссю. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сёмага склікання таксама сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Аўстрыі, якую ўзначальвае член Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І.


Практыка паказала, што шчыльныя кантакты на ўзроўні груп — эфектыўная форма супрацоўніцтва і будзе спрыяць развіццю узаемаадносін не толькі ў палітычнай, але і ў гандлёва-эканамічнай сферах, адзначыў У.П.Андрэйчанка. Спадзяюся, што аўстрыйскія парламентарыі знойдуць магчымасць наведаць Беларусь у найбліжэйшай будучыні. Гэта будзе добрым дадаткам да ўжо існуючага фармату ўзаемадзеяння нашых парламентарыяў на шматбаковых пляцоўках, у прыватнасці ў ПА АБСЕ, — сказаў У.П.Андрэйчанка.

Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў таксама выказаў надзею, што V Сусветная канферэнцыя спікераў парламентаў, правядзенне якой запланавана ў жніўні 2020 года ў г. Вене, адбудзецца. І сумесная праца на мерапрыемствах такога ўзроўню можа быць паспяхова выкарыстана парламентамі дзвюх краін для прасоўвання сумесных ініцыятыў.

У.П.Андрэйчанка таксама выказаў удзячнасць Старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі за запрашэнне правесці двухбаковую сустрэчу ў рамках гэтай канферэнцыі і перадаць запрашэнне кіраўніку Аўстрыйскага парламента наведаць з візітам Беларусь.


У сваю чаргу, А.Вёргеттэр праінфармавала, што ў цяперашні час ідзе работа па падрыхтоўцы візіту аўстрыйскай парламенцкай дэлегацыі ў нашу краіну восенню 2020 года. У склад дэлегацыі ўвойдуць члены групы дружбы з Беларуссю.

Падчас сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні далейшага развіцця супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы з улікам уплыву эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем каронавіруса новага тыпу.

Сярод перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва, тых, што выклікаюць асаблівую цікавасць у аўстрыйскага бізнесу, А.Вёргеттэр адзначыла ІТ-сферу, а таксама стварэнне ў Беларусі прамысловых прадпрыемстваў з удзелам аўстрыйскіх інвестыцый.

Падчас сустрэчы таксама была закранута тэма прымянення ў Беларусі смяротнай кары ў якасці вышэйшай меры пакарання. Старшыня Палаты прадстаўнікоў праінфармаваў А.Вёргеттэр аб дзейнасці групы па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары, якую ўзначальвае старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Давыдзька Г.Б.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць