Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.10.2017

5 кастрычнiка 2017 года адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел загадчык кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук Грунтоў І.А., прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і Сакратарыята Савета Рэспублікі.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы па законапраекце, выказаныя групай экспертаў у галіне права пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца:

санкцыі прапанаванай праектам рэдакцыі артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў»), а таксама змены крытэрыяў буйнога і асабліва буйнога памеру шкоды для мэт артыкула;

мэтазгоднасці дапаўнення артыкула 6.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях («Канфіскацыя»), нормай, згодна з якой у выпадках скупкі, продажу, абмену замежнай валюты, якія ажыццяўляюцца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) або дзяржаўнай рэгістрацыі, альбо замаху на такое правапарушэнне можа прымяняцца канфіскацыя замежнай валюты i iншых грашовых сродкаў, якія не з'яўляюцца прадметам адміністрацыйнага правапарушэння, якія знаходзіліся ў віноўнай асобы пры сабе ў момант здзяйснення правапарушэння.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць