Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.10.2017

5 кастрычніка 2017 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Ткачука А.У. адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (другое чытанне).

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь.


Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі па праекце Закона ад дзяржаўных органаў. Было прынята рашэнне аб дапрацоўцы законапраекта з улікам выказаных заўваг.



 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць