Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.10.2017

5 кастрычніка 2017 года пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы і па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі правялі сумесна з Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь круглы стол на тэму «Прававыя асновы і прыярытэты рэалізацыі лічбавай трансфармацыі эканомікі і прамысловай палітыкі Федэратыўнай Рэспублікі Германія і Рэспублікі Беларусь. Інструменты па падтрымцы экспарту і прыцягненні прамых замежных інвестыцый у Германіі і Беларусі».

У мерапрыемстве акрамя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь, Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ, Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, міністэрстваў эканомікі, прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, найбуйнейшых нямецкіх кампаній.


З прывітаннем да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася намеснік Кіраўніка місіі Пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь Аня Лютэр, якая выказала надзею, што такое сумеснае мерапрыемства будзе спрыяць далейшаму пашырэнню кантактаў і плённага супрацоўніцтва паміж афіцыйнымі органамі і дзелавымі коламі Беларусі і Германіі.

У сваім дакладзе Анжалік Вэйкум-Грос, намеснік кіраўніка аддзела па пытаннях супрацоўніцтва з краінамі Усходняй Еўропы, Закаўказзя і Цэнтральнай Азіі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ, паведаміла аб сучаснай прамысловай палітыцы Германіі, механізмах падтрымкі экспарту і інвестыцый. Дакладчык спынілася на ацэнцы краінавых пераваг Беларусі і рызыках для беларускай эканомікі.

Аб вопыце працы ў Беларусі, сумесных праектах у розных сферах і аб сваім бачанні механізмаў трансфармацыі эканомікі і прамысловай палітыцы ў рамках Індустрыі 4.0 паведамілі кіраўнікі Siemens Belarus Максім Зубаў, Robert Bosch Belarus Уладзімір Рыбалоўлеў, FESTO Belarus Вадзім Антонаў і Кіраўнік Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Аўгусцінскі.

Намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Аляксандр Агароднікаў і намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар праінфармавалі ўдзельнікаў аб перспектыўных напрамках удасканалення нацыянальнай палітыцы Беларусі ў сферах прамысловасці і эканомікі.







Падводзячы вынік круглага стала, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы У.А.Шчэпаў падзякаваў удзельнікам за цікавы, грунтоўны і канструктыўны дыялог па найбольш актуальных пытаннях развіцця эканомікі на сучасным этапе і запрасіў іх да далейшага супрацоўніцтва.






Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць