Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.11.2019

5 лістапада 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Бобрыкаў С.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Члены рабочай групы разгледзелі заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ад Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. У ходзе іх абмеркавання былі выпрацаваны адзіныя падыходы ў выкладанні прававых нормаў.


У ходзе падрыхтоўкі да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб персанальных даных» яго назва па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы зменена і выкладзена ў наступнай рэдакцыі: «Аб абароне персанальных даных». Змена назвы законапраекта носіць удакладняючы характар і абумоўлена тым, што па сваёй сутнасці ён накіраваны на абарону персанальных даных фізічных асоб ад адвольнага і бескантрольнага іх збору, захоўвання, выкарыстання, іншай апрацоўкі, правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных даных.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць