Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.05.2020

5 мая 2020 года на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання парламентарыі разгледзелі восем пытанняў.

У двух чытаннях дэпутаты прынялі праект Закона «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў»(дакладчык — Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Караеў Ю.Х., судакладчык — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Лянчэўская М.А.).

У сваім выступленні Ю.Х.Караеў праінфармаваў, што ў выніку рэалізацыі гэтага законапраекта мяркуецца вызваліць ад розных відаў пакаранняў 5 372 асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды — 1 985 асуджаных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — 727 асуджаных, з крымінальна-выканаўчых інспекцый — 2 660 асуджаных.

Акрамя таго, мяркуецца скараціць тэрмін пакарання на 1 год 6 400 асуджаным, з іх за 4 800 асуджаным, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчых установах, 600 — у папраўчых установах адкрытага тыпу, 1000 — у крымінальна-выканаўчых інспекцыях.

Законапраект традыцыйна прадугледжвае вызваленне ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці, за выключэннем выпадкаў, названых у ім:

непаўналетніх;

цяжарных жанчын;

жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;

асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;

інвалідаў I і II групы;

асобных асоб, хворых анкалагічнымі захворваннямі і ВІЧ-інфіцыраваных;

ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;

асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, якія атрымалі раненні (кантузii), калецтвы, захворваннi ў перыяд праходжання ваеннай службы або ў сувязі з ажыццяўленнем службовай дзейнасці.

Не будуць падлягаць вызваленню ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці асобы, асуджаныя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, некаторыя злачынствы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх. Такім асобам прапануецца зменшыць тэрмін пакарання ў выглядзе абмежавання і пазбаўлення волі на 1 год.

Таксама прапануецца пашырыць пералік асоб, якім магчыма будзе паменшыць тэрмін пакаранне на 1 год, за кошт уключэння ў яго асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы і непаўналетніх, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя часткамі 4 і 5 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асоб:

да якiх на працягу 2015 — 2020 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці;

якія на дзень пастановы прысуду цалкам не пакрылі прычынены злачынствамі ўрон (шкоду), не заплацілі даход, атрыманы ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, што ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), негрунтоўна набытую выгаду, iншы даход, атрыманы злачынным шляхам;

якія злосна парушаюць устаноўлены парадак падчас адбывання пакарання або іншых мер крымінальнай адказнасці;

якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў або прызнаных ва ўстаноўленым парадку асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі;

якім пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання ў парадку памілавання заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волi або пажыццёвага зняволення альбо якім пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волi;

асуджаных да пакарання ў выглядзе пажыццёвага зняволення;

якія ўчынілі шэраг злачынстваў у стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення і іншым;

якія ўчынілі злачынствы і прызнанымі ва ўстаноўленым законам парадку абавязанымі кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і якія не пакрылі гэтыя выдаткі на дзень пастановы прысуду, уступлення яго ў законную сілу альбо на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі.

Рашэнне аб прымяненні амністыі будзе прымацца ў дачыненні да кожнай асобы індывідуальна.

Законапраектам вызначаюцца:

парадак выканання амністыі, у тым ліку пералік органаў, на якія ўскладаецца яе выкананне;

меры па забеспячэнню яе выканання, у тым ліку:

аказанне амністыруемым дапамогі ў бытавым і працоўным уладкаванні, вырабе, замене дакументаў, якія сведчаць асобу;

перадача непаўналетніх пад кантроль бацькоў, органаў апекі і папячыцельства, у неабходных выпадках накіраванне іх у дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы;

накіраванне ў выпадку неабходнасці інвалідаў І і ІІ групы і асоб пенсіённага ўзросту ў спецыяльныя дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў;

аказанне асобам, вызваленым з папраўчых устаноў, арыштных дамоў, следчых ізалятараў па захворванню, неабходнай медыцынскай дапамогі, дыспансэрнага назірання за імі па месцы жыхарства.

Акрамя таго, Ю.Х.Караеў прадставіў да разгляду ў першым чытанні праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (судакладчык — член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Маркевіч А.І.).

Законапраект распрацаваны ў мэтах удасканалення прававых асноў аператыўна-вышуковай дзейнасці з улікам правапрымяняльнай практыкі.

Развіццё інфармацыйных тэхналогій і іх актыўнае ўцягванне ва ўсе сферы дзейнасці грамадства сведчаць аб вострай неабходнасці своечасовага ўдасканалення інструментара органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, у барацьбе са злачыннасцю.

Змяненні, што ўносяцца ў праект Закона, абавязваюць органы, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, атрымліваць неабходную інфармацыю выключна праз агульнадзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму.

Законапраектам таксама ўносяцца карэктывы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці дзейнасці па забеспячэнні бяспекі грамадзян, якія аказваюць або аказвалі садзейнічанне на канфідэнцыйнай аснове органам, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, і іх блізкіх, а таксама захаванасці іх маёмасці ад злачынных замахаў.

На падставе аналізу правапрымяняльнай практыкі і пракурорскага нагляду за аператыўна-вышуковай дзейнасцю ў праекце Закона прадугледжаны комплекс змяненняў у частцы ўдасканалення прававой рэгламентацыі арганізацыі і правядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці, дэталізацыі выпадкаў іх правядзення з санкцыі пракурора або яго намесніка, неабходнасці апавяшчэння пракурора або яго намесніка па асобных пытаннях правядзення і спынення аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Аналіз правапрымяняльнай практыкі таксама сведчыць аб неабходнасці ўзмацнення пракурорскага нагляду на стадыі правядзення праверачнай закупкі і кантралюемай пастаўкi, паколькі дадзеныя мерапрыемствы (за выключэннем паўторнай праверачнай закупкі) праводзяцца без санкцыі пракурора або яго намесніка, аднак іх вынікі з’яўляюцца аднымі з ключавых крыніц доказаў у крымінальным працэсе па адпаведных крымінальных справах.

Недастатковая прававая рэгламентацыя атрымання доступу да камп’ютарнай інфармацыі ў мэтах вырашэння задач аператыўна-вышуковай дзейнасці будзе ліквідавана шляхам карэкціроўкі азначэнняў, аб’ектаў і асаблівасцяў правядзення такіх аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, як збор узораў, аператыўны агляд, даследаванне прадметаў і дакументаў, камп’ютэрнай інфармацыі, аператыўны агляд, кантроль у сетках электрасувязі.

Акрамя таго, праектам Закона ўносяцца змяненні тэхнічнага характару ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі нарматворчай тэхнікі. Для выгоды ўспрымання асобныя артыкулы выкладаюцца ў новай рэдакцыі.

У першым чытанні дэпутаты разгледзелі праект Закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь» Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» (дакладчык — намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Барсукоў А.П., садакладчык — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Лаўрыненка І.У.).

Законапраект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» ў адпаведнасць з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і рэалізацыі даручэння Кіраўніка дзяржавы аб удасканаленні заканадаўства ў сферы прафілактыкі правапарушэнняў, аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і знаходжанні ў іх.

У прыватнасці, законапраектам прапануецца:

замацаваць новую катэгорыю грамадзян, якія могуць накіроўвацца і знаходзіцца ў ЛПП (працаздольныя непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця), і дае права пастаянна дзеючым камісіям па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва прымаць рашэнне аб неабходнасці накіравання такіх грамадзян у ЛПП;

устанавіць пералік дакументаў, што падаюцца ў суд пры накіраванні ў ЛПП працаздольных непрацуючых грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця;

падзяліць ЛПП на два віды ў залежнасці ад умоў прымусовай ізаляцыі: ЛПП для знаходжання грамадзян, упершыню накіраваных у лячэбна-працоўны прафілакторый; ЛПП для знаходжання грамадзян, якія раней былі судзімыя, а таксама накіраваных у лячэбна-працоўны прафілакторый ў другі і больш разоў;

прадугледзець абмежаванні ў матэрыяльна-бытавым забеспячэнні для грамадзян, якія знаходзяцца ў ЛПП, раней судзімых, а таксама накіраваных у ЛПП ў другі і больш разоў, у параўнанні з грамадзянамі, упершыню накіраваных у ЛПП;

паменшыць з 25 да 15 працэнтаў памер заработнай платы i прыраўнаваных да яе даходаў, якія залічваюцца на асабісты рахунак грамадзян, што ўтрымлiваюцца ў ЛПП і абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і якія маюць запазычанасць па кампенсацыі такіх выдаткаў.

У ходзе пасяджэння дэпутацкі корпус таксама разгледзеў чатыры праекты законаў аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў.

Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Барсукоў А.П. і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Васількоў М.А. далажылі аб праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне міграцыі».

Пагадненне ўстанаўлівае парадак абмену інфармацыяй у сферы міграцыі, накіравана на каардынацыю сумесных дзеянняў па кіраванні міграцыйнымі працэсамі і на барацьбу з незаконнай міграцыяй.

Праект Закона «Аб ратыфікацыі Другога дадатковага пратакола да Сусветнай паштовай канвенцыі» прадставілі намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Н.М. і член Пастаяннай камісіі Платы прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Карась Д.М.

Унясенне змяненняў і дапаўненняў у Сусветную паштовую канвенцыю датычыцца ўдасканалення тарыфнай палітыкі ў частцы адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі паміж краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза. У прыватнасці, Пратаколам прадугледжваецца карэкціроўка мінімальных гранічных тарыфных ставак канцавых расходаў, а таксама магчымасць самастойнага ўстанаўлення краінамі — членамі Сусветнага паштовага саюза з 1 студзеня 2021 года тарыфаў за ўваходныя адпраўлення пісьмовай карэспандэнцыі ў выглядзе дробных пакетаў.

З дакладам па праекце Закона «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне музейнай справы» выступіў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Бондар Ю.П., з судакладам — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Кірьяк Л.В.

Пагадненнем прадугледжваецца рэалізацыя сумесных выставачных праектаў і навуковых праграм, супрацоўніцтва ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі музейных работнікаў, абмен вопытам па ўкараненні сучасных тэхналогій у арганізацыі выстаў, у вобласці захоўвання, рэстаўрацыі і кансервацыі музейных прадметаў, выраб і абмен электроннымі копіямі музейных прадметаў і інш.

У адпаведнасці з палажэннямі Пагаднення бакі гарантуюць забеспячэнне захаванасці і своечасовага вяртання, а таксама судовага імунітэту, імунітэту ў дачыненні да мер па забеспячэнні пазову і імунітэту ў дачыненні да выканання рашэння суда ў дачыненні да музейных прадметаў, што накіроўваюцца ў рамках музейна-выставачнага абмену адной з дзяржаў — удзельніц Пагаднення ў іншую дзяржаву — удзельніцу Пагаднення.

Аб праекце Закона «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступу сьляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю да апублікаваных твораў» расказалі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Шумілін А.Г. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Васько М.В.

Маракешскі дагавор прыняты членамі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці на Дыпламатычнай канферэнцыі ў г. Маракешы 27 чэрвеня 2013 года і ўступіў у сілу 30 верасня 2016 года. Закладзеныя ў ім прынцыпы (недыскрымінацыі, роўных магчымасцей, даступнасці, поўнага і эфектыўнага ўключэння і ўключэння ў грамадства асоб з абмежаванымі магчымасцямі) адпавядаюць Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Асноўныя палажэнні Марракешского дагавора прадугледжваюць:

устанаўленне абмежаванняў або выключэнняў, якія маюць абавязковую сілу, з аўтарскага права ў інтарэсах сьляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю. Рэалізацыя гэтага палажэння дазволіць вырабляць асобнікі любога твора шляхам пераўтварэння яго ў даступны фармат і распаўсюджваць вырабленыя асобнікі без згоды аўтара і выплаты яму ўзнагароджання;

ажыццяўленне трансгранічнага абмену экземплярамі твораў у фармаце, даступным для сляпых і асоб з парушэннямі зроку ці іншымі абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць друкаваную інфармацыю, праз дзейнасць упаўнаважаных органаў. Упаўнаважаным органам можа з’яўляцца як спецыяльна ўпаўнаважаны орган, так і прызнаны Урадам у якасці такога органа, які аказвае асобам з парушэннямі зроку на некамерцыйнай аснове паслугі ў галіне адукацыі, навучання або доступу да інфармацыі.

Акрамя таго, палажэннямі праекта Закона прадугледжваецца:

аднясенне бібліятэк, устаноў адукацыі і грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў, якія аказваюць на некамерцыйнай аснове паслугі ў сферы адукацыі або доступу да інфармацыі асобам з абмежаванымі здольнасцямі ўспрымаць візуальную інфармацыю, да ўпаўнаважаных органаў, якія могуць ажыццяўляць трансгранічны абмен экземплярамі твораў у даступным фармаце;

вызначэнне Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях у якасці органа, адказнага за каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па рэалізацыі Маракешскага дагавора.

На пасяджэнні парламентарыі таксама прынялі да ведама Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2020 г. № 1 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». З дакладам па гэтым пытанні выступіла Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Касцевіч І.А., з судакладам — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Стаціўка Ж.У.

Дэкрэт накіраваны на карэкціроўку асобных норм дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» і ад 26 лiпеня 1999 г. № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны».

Акрамя гэтага, Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1997 г. № 10 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні аплаты працы работнікаў галін эканомікі» прызнаецца страціўшым сілу.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць