Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.12.2018

5 снежня 2018 года пад старшынствам Л.А.Цупрыка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

На пасяджэнні быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі ў Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці.

Акрамя гэтага, былі разгледжаны пытанні ўдзелу старшыні Пастаяннай камісіі Цупрыка Л.А. у круглым стале, які арганізоўвае Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках узаемадзеяння з Саветам Еўропы ў галіне ўмацавання патэнцыялу органаў мясцовага кіравання і самакіравання на тэму «Прасоўванне прынцыпаў належнага кіравання на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», і члена Пастаяннай камісіі Філіповіч Г.В. у семінары па пытаннях развіцця асацыяцый мясцовых Саветаў дэпутатаў у Рэспубліцы Беларусь у рамках работы Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць