Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.06.2019

6 чэрвеня 2019 г. адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Шабайлава В.У. — начальнік упраўлення прававога забеспячэння, Гайдучонак А.У. — галоўны юрыст упраўлення прававога забеспячэння, Сіўчак В.Д. — першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі, Шыкуць А.А. — намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі, а таксама работнікі галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеяні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.


На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія паступілі ў Пастаянную камісію з галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і ад грамадзяніна Малочкі І.У.


У прыватнасці, абмеркаванню падвергліся палажэнні законапраекта, згодна з якімі ў адпаведнасці з часткай пятай прапанаванай рэдакцыі артыкула 203 і часткай шостай прапанаванай рэдакцыі артыкула 207 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» (пункт 22 артыкула 1 праекта Закона) члены пазаштатнага пажарнага фарміравання і члены добраахвотнага пажарнага фарміравання ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы i указаным Законам вызваляюцца ад работы для ўдзелу ў працоўны час у тушэнні пажараў. Паводле новага падыходу такі іх удзел у працоўны і непрацоўны час будзе з’яўляцца выкананнем грамадскага абавязку. Пры гэтым у адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 101 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь гарантыя захавання сярэдняга заробку пры выкананні дзяржаўных або грамадскіх абавязкаў у працоўны час прадастаўлена толькі для членаў добраахвотных пажарных дружын у ліквідацыі пажару або аварыі.


Паколькі ў адпаведнасці з артыкулам 32 Працоўнага кодэкса захаванне сярэдняга заробку з’яўляецца істотнай умовай працы, члены рабочай групы прыйшлі да меркавання, што ў адпаведнай карэкціроўцы мае патрэбу пункт 8 часткі трэцяй артыкула 101 Працоўнага кодэкса.

Разгледжана пытанне аб магчымасці карэкціроўкі іншых норм законапраекта.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць