Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.10.2017

6 кастрычніка 2017 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г.В. і Макарына-Кібак Л.Э. прынялі ўдзел у пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнага савета, які праходзіў на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, па пытаннях адукацыі на тэму: «Канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі да 2020 года і на перспектыву да 2030 года».

З дакладам «Механізмы рэалізацыі канцэптуальных падыходаў па развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі» выступіў Богуш В.А., першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Жук А.І., рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар, на прыкладзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка прадставіў прысутным даклад па тэме: «Удасканаленне адбору абітурыентаў як фактар павышэння якасці падрыхтоўкі педагагічных кадраў».


У заключэнні было адзначана, што адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь разглядаецца як адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, нацэлены на фарміраванне свабоднай, творчай, інтэлектуальна і фізічна развітой асобы.

Ключавыя прыярытэты развіцця краіны знайшлі адлюстраванне ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, Дзяржаўнай праграме «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2016-2020 гады і закладзены ў аснову Канцэптуальных падыходаў да развіцця сітэмы адукацыі да 2020 года і на перспектыву да 2030 года.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць