06.11.2018

6 лістапада 2018 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пратакол аб умовах і пераходных палажэннях па прымяненні Кыргызскай Рэспублікай Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, асобных міжнародных дагавораў, якія ўваходзяць у права Еўразійскага эканамічнага саюза, і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сувязі з далучэннем Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 8 мая 2015 г.».


З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Багдзевіч А.В., які спыніўся на асноўных палажэннях названага Пратакола і мэтазгоднасці яго ратыфікацыі.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць указаны законапраект у парадак дня пятай сесіі і яго прыняць.

Дэпутаты разгледзелі таксама іншыя пытанні, якія тычацца ўдзелу ў міжнародных парламенцкіх мерапрыемствах і развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.




 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць