06.02.2017

6 лютага 2017 года адбылося пасяджэнне рабочай группы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаянная камісіі па бюджете і фінансах Цацоха А.Ў., прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідента Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, работнікі Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве.

На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы дэпутатаў і дзяржаўных органаў па законапраекце.


Падрыхтоўка праекта Закона да другога чытання будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць