Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.12.2018

6 снежня 2018 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Брыч Л.Р., Канановіч Л.М., Курсевіч В.В., Мурына Ю.Г., Няхайчык А.У., Рынейская І.М., Старынская Т.А., спецыялісты Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Беларускай натарыяльнай палаты, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


 

Начальнік упраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы галоўнага упраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Маўчун Н.М. праінфармавала парламентарыяў аб неабходнасці распрацоўкі і прыняцця праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і» і азнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння з асноўнымі палажэннямі гэтага законапраекта.


 

Больш падрабязна на асобных нормах законапраекта, якія рэгулююць пытанні заключэння Пагаднення аб раздзеле маёмасці, што з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю, і парадку заключэння Пагаднення аб дзецях, спынілася ў сваім выступленні намеснік начальніка аддзела па распрацоўцы нарматыўных прававых актаў і навучальна-метадычнай рабоце Беларускай натарыяльнай палаты Ананіч С.М.

Дэпутат Курсевіч В.В. у сваю чаргу расказала прысутным аб працэсе падрыхтоўкі праекта Закона да разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні, заўвагах і прапановах, якія паступілі ў камісію, пры гэтым падкрэсліўшы, што канцэптуальных заўваг, якія перашкаджаюць прыняццю законапраекта ў першым чытанні, на сённяшні дзень няма.

Парламентарыі задалі шэраг удакладняючых пытанняў па законапраекце.


 

Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне накіраваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і», канчаткова падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны законапраекты, якія паступілі з пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, другія пытанні дзейнасці камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць