Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.12.2018

6 снежня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў прайшла сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь Нурам аль-Даіемам Абдой аль-Гадзірам Хамадам Аль-Ніелем.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў Пасла Рэспублікі Судан у Рэспубліцы Беларусь з пачаткам паспяховай работы і выказаў упэўненасць, што цеснае беларуска-суданскае супрацоўніцтва будзе прыносіць карысць народам абедзвюх краін.

У.П.Андрэйчанка падкрэсліў, што міжпарламенцкае ўзаемадзеянне Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Судан дае добрыя вынікі, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, і пацвердзіў, што беларускія парламентарыі настроены і далей аказваць садзейнічанне ўмацаванню двухбаковага супрацоўніцтва у машынабудаванні, сельскай гаспадарцы, здабычы карысных выкапняў, адукацыі і навуцы.


Пасол Рэспублікі Судан адзначыў, што кіраўніцтва яго краіны высока цэніць падтрымку беларускага Парламента ў развіцці двухбаковых адносін у розных галінах.

Бакі таксама абмеркавалі пытанні паставак беларускай тэхнікі ў Рэспубліку Судан, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы і іншых галінах.


У сустрэчы прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І., а таксама намеснік старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Судан Шаўцоў Д.Я.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць