Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
6 жніўня 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія ўваходзяць у склад Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, Адаменка Я.Б. і Кананчук І.П. прынялі ўдзел у рабочай нарадзе РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» (г. Жодзіна, Мінская вобласць) па пытаннях прыкладных і фундаментальных даследаванняў у галіне селекцыі і стварэння высокапрадукцыйных сартоў сельскагаспадарчых культур.

Генеральны дырэктар цэнтра Прывалаў Ф.І. азнаёміў удзельнікаў нарады з работай асобных структурных падраздзяленняў (аддзелаў тэхналогій вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур, лабараторый севазваротаў, селекцыі, насенняводства).
Абмеркаваны асобныя аспекты атрымання новых высокапрадукцыйных сартоў сельскагаспадарчых культур, прагрэсіўныя тэхналогіі іх вырошчвання.
Дэпутаты таксама праінфармаваны аб навуковых даследаваннях генетычных рэсурсаў раслін з мэтай захавання біяразнастайнасці і яе генетычнага патэнцыялу, аб створаным Нацыянальным банку генетычных рэсурсаў раслін Рэспублікі Беларусь, які налічвае больш за 40 тыс. калекцыйнага насення, і аб умовах захоўвання і выкарыстання такіх рэсурсаў.
Была нададзена ўвага праблемным пытанням стварэння высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, удасканалення сістэмы насенняводства.
Удзельнікі нарады па яе выніках выказалі меркаванне пра неабходнасць узважанага падыходу рэгулявання пытанняў селекцыі і насенняводства на заканадаўчым узроўні.
Пры гэтым адзначана, што пасля ўнясення ва ўстаноўленым парадку адпаведнага законапраекта ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь абмеркаванне праблемных пытанняў у галіне насенняводства павінна стаць пільным аб'ектам увагі дэпутацкага корпуса.