Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.08.2019

6 жніўня 2019 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Члены Савета прынялі да ведама інфармацыю аб прыкладным графіку падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

Дакумент, сфармаваны на падставе прапаноў пастаянных камісій, уключае 37 пытанняў.

Значная частка законапраектаў накіравана на ўдасканаленне прававога забеспячэння праў і законных інтарэсаў грамадзян, эфектыўнае эканамічнае развіццё краіны, разняволенне дзелавой ініцыятывы і павышэнне інвестыцыйнай прывабнасці. Сярод іх — праекты законаў аб персанальных даных, па пытаннях натарыяльнай дзейнасці, выканаўчай вытворчасці, абароны праў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, прававога становішча замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, дзейнасці гаспадарчых таварыстваў, інавацыйнай дзейнасці, аб натуральных манаполіях.

Акрамя таго, на пасяджэнні зацверджаны план правядзення семінараў па вывучэнні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў практыкі прымянення заканадаўства і ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады на другое паўгоддзе 2019 года.

Яшчэ адзін блок пытанняў, разгледжаных Саветам Палаты прадстаўнікоў, быў звязаны з рэалізацыяй праграмы міжнароднай дзейнасці дэпутацкага корпуса. Члены Савета зацвердзілі справаздачы аб замежных камандзіроўках дэпутатаў за другі квартал 2019 года і прынялі рашэнне аб удзеле беларускіх парламентарыяў у мерапрыемствах шэрагу міжнародных арганізацый.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць