Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.02.2017

7 лютага 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылося першае пасяджэнне новага складу рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента, які прымяняецца ў Рэспубліцы Беларусь.

У пачатку пасяджэння кіраўнік рабочай групы Наумовіч А.М. праінфармаваў удзельнікаў аб выніках дзейнасці папярэдняга складу групы. Было адзначана, што мэтай рабочай групы не з’яўлялася перакананне ў неабходнасці адмены альбо захавання смяротнага пакарання, а толькі давядзенне да шырокіх слаёў грамадскасці тых аспектаў, якія тычацца гэтага віду пакарання, і маніторынг сітуацыі.

У ходзе пасяджэння члены рабочай групы абмяняліся меркаваннямі па праблематыцы смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь. Былі выказаны розныя пункты поглядуў адносінах да перспектыў адмены выключнай меры пакарання.

Парламентарыі прыйшлі да аднадушнай думкі аб неабходнасці ініцыіравання шырокай дыскусіі ў грамадстве па гэтым пытанні. На гэта мяркуецца накіраваць асноўныя намаганні рабочай групы ў 2017 годзе.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць