07.08.2019

7 жніўня 2019 года пад старшынствам Л.А.Дабрынінай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. 

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Панцюхоў У.І., першы намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селіверстаў Ю.М., начальнік галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту гэтага міністэрства Пуркалік І. М.


Прадстаўляючы Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лiпеня 2019 г. № 4 «Аб змяненні дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», Ю.М.Селіверстаў адзначыў, што Дэкрэт накіраваны на прывядзенне норм дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з палажэннямі новай рэдакцыі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, што дасць магчымасць выключыць калізію нарматыўных прававых актаў, а таксама няяснасць ў іх тлумачэнні і дубліраванне нормаў.


Па выніках абмеркавання было прынята рашэнне прапанаваць разгледзець Дэкрэт на сёмай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання.

На пасяджэнні таксама разгледжаны законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, іншыя пытанні дзейнасці Пастаяннай камісіі і прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць