Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
8 кастрычніка 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, намесніка кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Федэратыўнай Рэспублікі Германія Кананчук Т.П. адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з дэпутатам Бундэстагу, каардынатарам Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і «Усходняга партнёрства» Д.Візэ.

У сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
Салаўёў П.А., Шчэпаў У.А., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ФРГ у Рэспубліцы
Беларусь М.Хутэрэр, прадстаўнікі пасольства ФРГ у Рэспубліцы Беларусь і фонду
імя Фрыдрыха Эберта.
У пачатку размовы Кананчук Т.П. адзначыла, што Беларусь надае асаблівае значэнне развіццю двухбаковых адносін паміж краінамі на аснове раўнапраўя, узаемнай павагі і даверу, а таксама што Германія з’яўляецца для нас ключавым партнёрам сярод краін-членаў Еўрасаюза.
У сваю чаргу Д.Візэ падкрэсліў узрастаючую ролю Беларусі на
міжнароднай арэне, аб чым сведчыць міжнародная канферэнцыя «Еўрапейская
бяспека: адысці ад краю бездані», якая праходзіць у Мінску.
Адбыўся канструктыўны абмен думкамі аб стане і перспектывах беларуска-германскіх адносін. Асаблівая ўвага была надана пытанням міжрэгіянальнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, абмену дэлегацыямі прадстаўнікоў бізнес-колаў краін, пашырэння гуманітарных кантактаў, узаемадзеяння ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый. Была выказана зацікаўленасць бакоў у пашырэнні супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі малога і сярэдняга бізнесу, у экалагічнай сферы, у вытворчай кааперацыі. Адзначана важная роля ў развіцці двухбаковых адносін падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам.
Размова прайшла у адкрытай і сяброўскай атмасферы. Бакі пацвердзілі намеры ў прадаўжэнні сумеснай работы, накіраванай на далейшае нарошчванне і ўмацаванне сувязяў паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія.