Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.07.2019

8 ліпеня 2019 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь завяршыла ўдзел у 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Люксембургу.

8 ліпеня 2019 года адбылося заключнае пасяджэнне 28-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ.

Падчас выступлення на выніковым пленарным пасяджэнні старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Варанецкі В.І. падкрэсліў зацікаўленасць нашай краіны ў зніжэнні напружанасці, паглыбленні ўзаемнага даверу, урэгуляванні канфліктаў і, у канчатковым выніку, у фарміраванні надзейных механізмаў забеспячэння рэгіянальнай бяспекі на прасторы АБСЕ. У гэтай сувязі прыцягнуў увагу Асамблеі да ініцыятывы Кіраўніка беларускай дзяржавы аб неабходнасці аднаўлення маштабнага міжнароднага дыялогу па пытаннях бяспекі па аналогіі з Хельсінскім працэсам. Заклікаў удзельнікаў сесіі да паважлівага і канструктыўнага дыялогу па ўсіх актуальных пытаннях парадку дня Арганізацыі без іх палітызацыі ў інтарэсах кансалідацыі, умацавання даверу, супрацоўніцтва і павышэння ролі ПА АБСЕ ў міжнародных справах.


У рамках пасяджэння членам Асамблеі таксама былі прадстаўлены даклады скарбніка ПА АБСЕ Дарыс Барнетт і Генеральнага сакратара ПА АБСЕ Раберта Мантэлы, справаздачы аб дзейнасці камітэтаў ПА АБСЕ па міграцыі і па супрацьдзеянні тэрарызму, спецыяльных прадстаўнікоў, а таксама справаздачы місій ПА АБСЕ па назіранні за выбарамі.

Завяршылася 28-я штогадовая сесія ПА АБСЕ прыняццем выніковай Люксембургскай дэкларацыі, у якую ўвайшла ініцыяваная беларускімі парламентарыямі рэзалюцыя «Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый у інтарэсах ўстойлівага развіцця».

Падчас праведзеных выбараў на кіруючыя пасады Асамблеі Старшынёй ПА АБСЕ на 2020 год быў пераабраны Георгій Цэрэтэлі. Таксама былі перавыбраны тры намесніка Старшыні ПА АБСЕ — Азай Гуліеў (Азербайджан), Віктар Паул Дабрэ (Румынія) і Нілза дэ Сена (Партугалія). Скарбнікам ПА АБСЕ стаў кіраўнік дэлегацыі Даніі Петэр Юэль-Енсэн. Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы быў пераабраны Філіпа Ламбардзі (Швейцарыя), яго намеснікам стаў Касцел Некулай Дунава (Румынія), дакладчыкам камітэта — Лаўрынас Касчунас (Літва). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі была абрана Сафіо Кацарава (Грузія), яго намеснікам пераабраны Артур Герасімаў (Украіна), дакладчыкам камітэта — Элона Хокса Гебрэа (Албанія). Старшынёй Агульнага камітэта ПА АБСЕ па пытаннях дэмакратыі, праў чалавека і гуманітарных пытаннях стаў Кірыакас Хіджыані (Кіпр), яго намеснікам пераабраны Міхаіл Георг Лінк (Германія), дакладчыкам камітэту стала Сусана Амадор (Партугалія).


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць