Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
8 лістапада 2018 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіч А.М. прыняў удзел у Другой міжнароднай канферэнцыі «Праблемы абароны правоў чалавека на еўразійскай прасторы: абмен лепшымі практыкамі амбудсменаў», прысвечанай 70-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.

У канферэнцыі, якая прайшла ў г. Маскве, прынялі ўдзел амбудсмены замежных дзяржаў і расійскіх рэгіёнаў, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, органаў дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі.
У ходзе
мерапрыемства А.М.Наумовіч выступіў з дакладам па пытанні забеспячэння правоў
чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама правёў сустрэчы з Упаўнаважаным па
правах чалавека ў Расійскай Федэрацыі Маскальковай Т.М., старшынёй Савета пры
Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах
чалавека Фядотавым М.А., Упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспубліцы
Таджыкістан З.Алізодам, генеральным сакратаром Еўрапейскай сеткі нацыянальных
інстытутаў па правах чалавека Д.Конэрам, амбудсменамі шэрагу расійскіх
рэгіёнаў.
