08.08.2019

8 жніўня 2019 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Шчэпава У.А. адбылася рабочая сустрэча з кіраўніцтвам Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і прадстаўніцтва Польскага агенцтва па інвестыцыях і гандлі.

У мерапрыемстве з беларускага боку прынялі ўдзел кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Польшча дэпутат Качына Л.І., намеснік дырэктара ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі» Тоўсцік П.Д., работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. З польскага боку прысутнічалі намеснік Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь спадар Марцін Вайцяхоўскі, гандлёвы саветнік Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь спадар Аркадыуш Сарна і кіраўнік прадстаўніцтва Польскага агенцтва па інвестыцыях і гандлі спадар Мікалай Таубер.


Рабочая сустрэча адбылася ў рамках падрыхтоўкі візіту ў Рэспубліку Беларусь Віцэ-маршала Сейма Рэспублікі Польшча Р.Цярлецкага, які запланаваны на другую палову жніўня бягучага года.


У ходзе мерапрыемства быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, якія тычацца перспектыўных напрамкаў узаемнага супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы, у тым ліку стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, удасканалення інфармацыйнага забеспячэння прыцягнення інвестыцый, узаемнай ліквідацыі існуючых перашкод для ўдзелу польскіх і беларускіх суб'ектаў гаспадарання ў эканамічнай дзейнасці дзвюх краін.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі перспектывы запуску малога прыгранічнага руху Беларусі з Польшчай і іншыя актуальныя аспекты ўмацавання добрасуседства. 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць