Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.10.2017

9 кастрычніка 2017 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, падчас якога разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння».

 пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства юстыцыі, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Савета Рэспублікі, спецыялістаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


У сваім ўступным слове Старшыня камісіі, Дарагакупец Ю. І. звярнуў увагу прысутных на пасяджэнні аб важнасці і значнасці разгляданага законапраекта для вырашэння пытанняў забеспячэння насельніцтва чыстай пітной вадой.

Прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый выказаліся адносна асобных палажэнняў праекта Закона, унеслі прапановы па іх ўдасканаленні.

У ходзе актыўнага і зацікаўленага абмеркавання унесеных прапаноў па большасці з іх знаходзіліся варыянты ўзгодненага рашэння. Для асобных пытанняў запатрабаваліся дадатковыя кансультацыі з зацікаўленымі.


Па выніках пасяджэння члены камісіі сышліся на думцы аб неабходнасці дадатковай прапрацоўкі з зацікаўленымі асобных пытанняў па законапраекце.

У самы кароткі тэрмін дапрацаваны праект Закона накіраваць у Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў для правядзення юрыдычнай экспертызы, а таксама ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для разгляду.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць