Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


10.10.2017

9 кастрычніка 2017 года пад кіраўніцтвам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

Парламентарыі абмеркавалі пытанне аб падрыхтоўцы да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб парадку добраахвотнага ўзгаднення дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза з Еўразійскай эканамічнай камісіяй спецыфічных субсідый у дачыненні да прамысловых тавараў і правядзення Еўразійскай эканамічнай камісіяй разбораў, звязаных з прадастаўленнем дзяржавамі — членамі Еўразійскага эканамічнага саюза спецыфічных субсідый». Пагадненне падпісана на ўзроўні кіраўнікоў урадаў на пасяджэнні Еўразійскай міжурадавага савета 26 мая 2017 года ў г. Казані, яго рэалізацыя будзе садзейнічаць абароне эканамічных інтарэсаў нашай дзяржавы. Прынята рашэнне прызначыць адказным за падрыхтоўку законапраекта да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў члена Пастаяннай камісіі Васількова А.М.




Акрамя таго, дэпутаты разгледзелі прапановы, якія паступілі з рэгіёнаў і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, што датычацца практыкі прымянення Ляснога Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прысутныя прыйшлі да выніку аб неабходнасці дэталёвага абмеркавання наяўных праблем з прадстаўнікамі зацікаўленых ведамстваў у рамках выязнога пасяджэння камісіі.

Таксама, адбыўся абмен думкамі па пытаннях, якія хвалююць выбаршчыкаў і патрабуюць рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць