29.10.2018

29 кастрычніка 2018 года пад старшынствам В.І.Варанецкага адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Дагавор аб далучэнні Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, падпісаны 23 снежня 2014 года».

З дакладам па гэтым пытанні выступіў намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Кійко Д.М., які спыніўся на асноўных палажэннях Пратакола і мэтазгоднасці яго ратыфікацыі.


Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названы законапраект у парадак дня пятай сесіі і яго прыняць.

Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння камісіі была нададзена разгляду Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018 — 2020 гады. Было рэкамендавана Палаце прадстаўнікоў у цэлым адобрыць гэтую Праграму з улікам выказаных заўваг і прапаноў.

Дэпутаты разгледзелі таксама іншыя пытанні, якія тычацца міжнароднай дзейнасці і развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць