Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


09.02.2017

9 лютага 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое веў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Власевіч В.Э.,прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па забеспячэнні дзейнасці камісіі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі паступіўшыя заўвагі і прапановы, якія тычацца пытання аднастайнага падыходу да відаў нарматыўных прававых актаў; удакладнення норм праекта, што рэгулююць парадак публічнага абмеркавання нарматыўных прававых актаў; прагназавання наступстваў прыняцця (выдання) нарматыўных прававых актаў, і іншыя.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне прадоўжыць дапрацоўку законапраекта з улікамзаўваг і прапаноў.

 

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць