Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.05.2018

Беларускія парламентарыі прымаюць удзел у “Мінскім дыялогу”. 


Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анісім А.М., Барадзеня В.А., Варанецкі В.І., Далгашэй Т.С., Канапацкая Г.А., Корж І.А., Петрашова В.У., Папко В.М., Сайганава Т.І., Старавойтава Г.В. і Чэкан В.І. прымаюць удзел у міжнародным форуме “Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх”, арганізаваным на платформе экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог”.

У рамках форуму разглядаюцца пытанні бяспекі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, развіццё ініцыятывы “Усходняе партнёрства”, Еўразійскага эканамічнага саюза, праекта «Адзін пояс, адзін шлях» і г.д.

Міжнародны форум “Мінскі дыялог” праходзіць у г. Мінску 
з 23 па 25 мая 2018 года. У ліку каля 500 удзельнікаў і гасцей мерапрыемства — вядучыя эксперты вядомых фондаў і аналітычных цэнтраў, аўтарытэтныя палітыкі, дыпламаты, парламентарыі з ЗША, Кітая, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Украіны, Беларусі і шэрагу іншых еўрапейскіх краін, прадстаўнікі АБСЕ, НАТА, АДКБ.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць