Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.09.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах акругі, прысвечаных пачатку 2019/2020 навучальнага года.

Напярэдадні новага 2019/2020 навучальнага года ў раёнах Крычаўскай выбарчай акругі прайшлі жнівеньскія педагагічныя канферэнцыі, на якіх былі падведзены вынікі 2018/2019 навучальнага года, праведзены аналіз працы ўстаноў адукацыі і акрэслены задачы новага навучальнага года.

28 — 29 жніўня 2019 года ў працы педагагічных канферэнцый Крычаўскага і Чэрыкаўскага раёнаў прыняла ўдзел дэпутат, на якіх яна павіншавала педагагічных работнікаў з пачаткам навучальнага года і ўручыла падарункі дырэктару Дзяржаўнай установы адукацыі «Бельскі вучэбна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад-сярэдняя школа» Крычаўскага раёна Марозаву Сяргею Анатольевічу і настаўніку беларускай мовы і літаратуры Дзяржаўнай установы адукацыі «Язёрская сярэдняя школа» Чэрыкаўскага раёна Маргуновай Галіне Васільеўне.

2 верасня 2019 года дэпутат прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў, у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава», на якім ўручыла падарунак вучню 11 «Б» класа ўстановы Базылеву Максіму за дасягнутыя вынікі ў вывучэнні вучэбнага прадмета «фізіка».


Пасля ўрачыстага мерапрыемства дэпутат і дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава» Панцілеева Галіна Алегаўна наведалі першы ўрок ў настаўніцы 1 «Б» класа ўстановы адукацыі Філіпенка Алены Вячаславаўны, на якім уручылі першакласнікам кнігу «Мая Радзіма — Беларусь».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць