10.02.2017

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе № 77, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палiтыкiКурсевіч В.В. прыняла ўдзел 10 лютага 2017 года ў выніковым пасяджэнні медыцынскага савета ўстановы аховы здароўя «Мінская абласная клінічная бальніца».

У пасяджэнні медыцынскага савета, акрамя кіраўнікоў установы аховы здароўя і мясцовай выканаўчай улады прымалі таксама ўдзел рэктар установы адукацыі "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі» Герасіменка М.А., начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Баярская Н.І., а таксама старшыня Мiнскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Шамаль А.І.

У выступленнi дэпутата было адзначана, што ад стану сферы аховы здароўя залежыць забеспячэнне працяглага і актыўнага жыцця людзей, закладам якога з’яўляецца здароўе. Упершыню ў 2016 годзе здолелі пераламаць натуральнае змяншэнне насельніцтва. Адсюль і асноўная задача на 2017 год – стабілізацыя станоўчай дынамікі асноўных медыка-дэмаграфічных паказчыкаў: павелічэнне чаканай працягласці жыцця, зніжэнне смяротнасці, павелічэнне нараджальнасці. Таму перад усімі ўстановамі аховы здароўя стаіць задача ранняй дыягностыкі і лячэння максімальна шырокага спектру хвароб на якасна новым узроўні. Гэта і далейшае ўдасканаленне работы амбулаторна-паліклінічнага звяна, выпрацоўка адказных адносін да пацыента, аптымізацыя стацыянарнай дапамогі.

2017 год абвешчаны годам навукі. А медыцына – гэта галіна, якая ўвесь час рухаецца наперад. Таму патрэбны наватарскія ідэі, інавацыйныя тэхналогіі, спалучэнне навукі і практыкі.

Самае галоўнае – гэта кадры і чалавечы патэнцыял. Гэта паўсядзённая і напружаная праца ўсяго працоўнага калектыву, дзейнасць якога была накіравана на забеспячэнне павышэння якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі жыхарам Мінскай вобласці

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць