Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


13.09.2019

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Старавойтава Г. В. прыняла ўдзел у адкрыцці ў Каменнай Горцы спартыўнага цэнтра для дзяцей «ТРИЧЕТЫРЕ» Алімпійскай чэмпіёнкі Алы Цупер, па адрасе вуліца Нёманская, 21.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Шкруднеў Сяргей Анатольевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Ганна Валянцінаўна, старшыня Беларускай федэрацыі фрыстайлу Пенигин Аляксандр Сяргеевіч.

Сярод спартсменаў Рэспублікі Беларусь прысутнічалі Алімпійская чэмпіёнка 2018 года па фрыстайле Гуськова Ганна, Чэмпіёнка Свету 2019 года ў фрыстайле Раманаўская Аляксандра, прызёр Алімпійскіх гульняў 1998 года і 2006 года Дашчынскі Дзмітрый, 4-х разовы Чэмпіён Свету па самба Казусёнак Андрэй.

У дзіцячым цэнтры гатовыя прыняць дзяцей ва ўзросце ад двух да дванаццаці гадоў, прычым заняткі для дзетак ад двух да шасці гадоў будуць мець аздараўленчую скіраванасць, а далей — з ухілам у спартыўную і эстэтычную гімнастыку, акрабатыку, фрыстайл і паркур.

Заняткі будуць праводзіць вопытныя трэнеры, зарэкамендавалі сябе ў працы з дзецьмі. Мэта трэнераў дзіцячага цэнтра — знайсці таленты для розных відаў спорту.

У падборы персаналу і падрыхтоўцы праграмы ўдзельнічала непасрэдна Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць