Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


16.10.2017

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Занько С. М., працуючы ў Віцебскім-Чкалаўскім выбарчым акрузе № 18 з 16 кастрычніка 2017 года па 20 кастрычніка 2017 года, прыняў удзел у шэрагу грамадска значных мерапрыемствах, а таксама правёў шэраг сустрэч з працоўнымі калектывамі.

16 кастрычніка – дэпутат сустрэўся з актывам ўстановы аховы здароўя «Віцебскі абласны анкалагічны дыспансер». У ходзе сустрэчы дэпутат расказаў аб законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, а таксама адказаў на зададзеныя пытанні.

17 кастрычніка дэпутат прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новай сінагогі, якая ўпершыню за сто гадоў з'явілася ў Віцебску.

На мерапрыемстве парламентарый выступіў з прывітальным словам перад удзельнікамі і гасцямі мерапрыемства.

19 кастрычніка – С. М.Занько правёў сустрэчу з працоўным калектывам установы аховы здароўя «Віцебская абласная клінічная бальніца», на якой расказаў аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У сваім выступе дэпутат падрабязна расказаў аб законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаяннай камісіі. На сустрэчы былі ўзняты шэраг праблемных пытанняў, якія датычацца медыцынскага абслугоўвання. Дадзеныя пытанні ўзяты дэпутатам на кантроль, а па асобных пытаннях падрыхтаваны адпаведныя запыты ў розныя інстанцыі для разгляду і прыняцця мер.

20 кастрычніка – парламентарый сустрэўся з працоўным калектывам адкрытага акцыянернага таварыства «Віцязь». У ходзе сустрэчы дэпутат расказаў аб законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе ў Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, аб сваёй дэпутацкай дзейнасці ў акрузе, а таксама адказаў на зададзеныя пытанні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць