Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


18.07.2018

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна, Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна, Астапюк Алена Іванаўна, Старавойтаў Аляксандр Генадзьевіч 18 ліпеня 2018 года прынялі ўдзел у грамадскім абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў», якая адбылася ў РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій.

Адкрываючы сустрэчу з супрацоўнікамі службы крыві і донарамі, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна адзначыла, што за мінулыя гады змянілася сітуацыя ў галіне донарства, узніклі праблемы, звязаныя з практыкай прымянення заканадаўчых актаў, асабліва ў частцы адносін, звязаных з забеспячэннем бяспекі і якасці крыві, яе кампанентаў, выкарыстаннем дапаможных медыцынскіх тэхналогій у донарстве, а таксама перапрацоўкай і захоўваннем крыві, яе кампанентаў, якія выкарыстоўваюцца для прамысловай вытворчасці лекавых сродкаў.

У сувязі з гэтым паўстала неабходнасць ўдасканалення заканадаўчага ўрэгулявання грамадскіх адносін у галіне донарства крыві і яе кампанентаў.

Далей з дакладам выступіў дырэктар РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій Карпенка Фёдар Мікалаевіч, які азнаёміў прысутных з праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў».

У сваім выступленнi ён падкрэсліў, што палажэнні гэтага законапраекта накіраваны на забяспячэнне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў дзяржаўнага рэгулявання крыві, яе кампанентаў, аховы здароўя донараў, пацыентаў, абароны іх правоў і законных інтарэсаў.

У ходзе абмеркавання законапраекта былі выказаны прапановы аб удзеле валанцёраў у прапагандзе бязвыплатнага донарства, удакладняліся пытанні па «сацыяльнаму пакету» бязвыплатнага донарства, парадку прызначэння дапамогі па часовай непрацаздольнасці, льгот грамадзянам, узнагароджаным нагрудным знакам адрознення Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь». Таксама былі выказаны прапановы, каб паміж донарам-работнікам і наймальнікам былі пабудаваны ўзаемнапаважныя адносіны.

Далейшае грамадскае абмеркаванне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змене законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў» з удзелам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь – членаў Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзежнай палітыцы і супрацоўнікаў РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій будзе праведзена ва ўсіх абласных цэнтрах і г. Мінску. Заўвагі і прапановы па праекце Закона могуць накіроўвацца на сайт Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і РНПЦ трансфузіялогіі і біямедыцынскіх тэхналогій.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць