03.07.2019

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч і Мікалай Улаховіч прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія праводзіліся ў Мінскім раёне.

У Дзень Незалежнасці ля будынка Мінскага райвыканкама адкрылася абноўленая раённая Дошка гонару. На яе занесены 46 пераможцаў. Гэта 15 лепшых у сваіх намінацыях устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама 31 работнік, годны самых высокіх пахвал.

Усіх тых, хто сабраўся на мітынг, вітаў старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко. Іван Іванавіч падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці займае асаблівае месца ў гісторыі Беларусі. Нямала слаўных баявых старонак упісалі ў яе і жыхары Мінскага раёна, якія ваявалі ў радах Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадах, у падполлі, забяспечвалі надзейны тыл і набліжалі перамогу.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч, якая цёпла павіншавала ўсіх жыхароў Прысталічча са знамянальнай датай.

З ушанавання тых, хто клапоціцца аб увекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, пачалася цырымонія ўручэння ўзнагарод.

Старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко і ваенны камісар Мінскага раёна Дзмітрый Гадун уручылі юбілейныя медалі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Таксама адбылося ўручэнне юбілейных медалёў «115 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі».

Затым каля абноўленай раённай Дошкі гонару тых, хто па праве атрымаў звання лепшага, віталі кіраўнікі мясцовых органаў улады, дэпутаты, грамадскія і прафсаюзныя лідары, моладзь, прадстаўнікі грамадскасці.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць