01.02.2017

Напярэдадні святкавання 950-годдзя горада-героя Мінска, а таксама з мэтай абуджэння цікавасці выбаршчыкаў да гісторыі роднага горада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Гайдук А.В. (Ясенінская выбарчая акруга № 100), Клімовіч Н.А. (Чкалаўская выбарчая акруга № 96), Мілаванаў М.В. (Кальварыйская выбарчая акруга № 104), Сайганова Т.І. (Купалаўская выбарчая акруга № 95) арганізавалі сустрэчу з працоўным калектывам ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».

Сустрэча была праведзена ў рамках экскурсійнага фармату з наведваннем будынка гарадской Ратушы і музея гісторыі г. Мінска. 

Удзельнікі атрымалі запрашэнні на гістарычныя рэканструкцыі, якія будуць праводзіцца з сакавіка па верасень кожную суботу апоўдні каля Ратушы.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць