15.02.2017

Напружаным быў графік работы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Макарынай-Кібак Л.Э. 3 – 10 лютага 2017 года ў Грушаўскай выбарчай акрузе № 99.

3 лютага Л.Э.Макарына-Кібак прыняла ўдзел у рэспубліканскай выніковай нарадзе ўрачоў отарыналарынгалогіі, галоўнымі тэмай якой стала абмеркаванне вынікаў выканання планавых паказчыкаў отарыналарынгалагічнай службы за 2016 год і вызначэнне планаў работы на 2017 год.

Дэпутат праінфармавала ўдзельнікаў мерапрыемства аб стане інфарматызацыі ЛОР-службы рэспублікі, у прыватнасці, пра тое, як праходзіць інтэграцыя існуючых інфармацыйных баз у Рэспубліканскую базу інфарматызацыі аховы здароўя. У ходзе нарады адбылася дыскусія аб магчымасці абароны інфармацыі пры перадачы даных аб дзецях, народжаных з парушэннямі слыху. Акрамя таго, абмеркаваны пытанні забеспячэння маўленчымі працэсарамі і ўдасканалення рэабілітацыі дзяцей з інваліднасцю па слыху.

6 лютага на аператыўнай нарадзе падраздзяленняў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта парламентарый прыняла актыўны ўдзел у абмеркаванні экалагічнай абстаноўкі, якая склалася ў Маскоўскім раёне сталіцы. У ходзе гутаркі з старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Л.Э.Макарына-Кібак абмеркавала тэматыку выступленняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад г. Мінска на пасяджэнні Мінгарсавета па пытаннях выканання наказаў выбаршчыкаў.

7 лютага дэпутат правяла асабісты прыём. Грамадзяне звярнуліся да парламентарыя па пытаннях працаўладкавання, сістэмы падаткаабкладання пры атрыманні грашовых сродкаў з-за мяжы, аказання медыцынскай дапамогі, арганізацыі павышэння ўзроўню ведаў медыцынскіх работнікаў. Усе звароты выбаршчыкаў узяты на дэпутацкі кантроль.

8 лютага ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» у ходзе прамой інтэрнэт-трансляцыі Л.Э.Макарына-Кібак расказала аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і законапраектах, над якімі ў цяперашні час працуе Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. Акрамя таго, парламентарый адказала на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў, звязаныя з арганізацыяй школьнага харчавання, магчымасцю ўвядзення дзяржаўнага сацыяльнага страхавання медыцынскіх работнікаў, фармiраваннем здаровага ладу жыцця, практыкай ранняга выяўлення парушэнняў слыху ў дзяцей і іх рэабілітацыяй.

9 лютага Л.Э.Макарына-Кібак сумесна з намеснікам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, якую яна ўзначальвае, Дзевятоўскім В.А. прынялі ўдзел у выніковай калегіі Міністэрства спорту і турызму. Парламентарыі прынялі ўдзел у абмеркаванні вынікаў работы галіны за 2016 год, а таксама пытання аб неабходнасці развіцця комплекснай навукова-практычнай работы профільных устаноў сістэмы аховы здароўя па рэабілітацыі, дыягностыцы і лячэнню спартсменаў, узмацненню антыдопінгавай работы ў спорце.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць