Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


17.01.2019

Па запрашэнні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Варанецкі і Віталь Місявец прынялі ўдзел у арганізаванай у рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы сустрэчы прэзідэнта Зімбабвэ з беларускім бізнесам.

Падчас сустрэчы Прэзідэнт Зімбабвэ даў актуальную інфармацыю аб дзелавым клімаце ў яго краіне і аб магчымасцях развіцця двухбаковых адносін. Па яго словах, Зімбабвэ адкрыта для інвестыцый. «Мы спадзяемся, што ў бліжэйшы час беларускі бізнэс будзе выходзіць на наш рынак. Такое супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным для абедзвюх краін. Мы запрашаем інвестараў з Беларусі весці свой бізнэс у нашай дзяржаве і скарыстацца стратэгічнымі магчымасцямі, якія існуюць у Зімбабвэ», — адзначыў Эмерсан Мнангагва.


Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман адзначыў, што эканомікі Беларусі і Зімбабвэ ўзаемадапаўняльныя, краіны маюць магчымасці для выхаду на новы ўзровень эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, Рэспубліка Зімбабвэ зацікаўлена ў пастаўках беларускіх кар'ерных самазвалаў, трактароў, камунальнай тэхнікі. Маюць перспектыву сумесныя праекты ў галіне развіцця транспартнай інфраструктуры, чыгуначнага будаўніцтва, праекты па стварэнні лагістычных цэнтраў і кампаніі па аўтамабільных перавозках.


Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты выказаў упэўненасць у тым, што ў супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ вялікая агульная будучыня, якая шмат у чым залежыць ад дзелавой супольнасці. «На працягу двух папярэдніх дзён мы працавалі з групай бізнесменаў з Зімбабвэ, якія наведалі шэраг беларускіх прадпрыемстваў, правялі перамовы, намецілі канкрэтныя кірункі для супрацоўніцтва. БелГПП сумесна з нацыянальнай гандлёвай палатай Зімбабвэ гатовая забяспечыць усю неабходную падтрымку бізнесу на карысць развіцця эканомік дзвюх краін», — адзначыў Уладзімір Улаховіч.


На пытанне дэпутата Віталя Місяўца аб магчымасці больш глыбокага міжпарламенцкага супрацоўніцтва паміж парламентамі Беларусі і Зімбабвэ высокі госць адказаў, што гэта важна і несумненна магчыма і перадасць дадзенае пажаданне спікеру Парламента сваёй краіны.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць