23.02.2017

Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштуком Б.К. удзельнічае ў зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якое з 23 па 24 лютага
2017 года праходзіць у г. Вене (Аўстрыйская Рэспубліка).

Б.К.Пірштук прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ, падчас якога адбыліся выступленні кіраўнікоў місій па назіранні за выбарамі ў Чарнагорыі, Рэспубліцы Малдова і Злучаных Штатах Амерыкі, а таксама прадстаўленне інфармацыі аб падрыхтоўцы мерапрыемстваў ПА АБСЕ, якія адбудуцца ў 2017 годзе.

На сумесным пасяджэнні агульных камітэтаў ПА АБСЕ выступілі Старшыня Нацыянальнага савета Аўстрыйскай Рэспублікі Д.Бурэс, Старшыня ПА АБСЕ К.Мутанен.

У другой палове дня прайшлі пасяджэнні агульных камітэтаў ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі, а таксама па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях.

На пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі адбылося выступленне старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкага В.І. на тэму «Упраўленне прыроднымі рэсурсамі: рашэнне праблем воднай бяспекі і барацьба са зменай клімату». В.І.Варанецкі адзначыў важную ролю, якую адыгрывае Рэспубліка Беларусь у агульнаеўрапейскіх маштабах у справе захавання водна-балотных угоддзяў, падкрэсліўшы, што беларускія балоты называюць «лёгкімі» Еўропы. Ён таксама звярнуў увагу замежных калег на яшчэ адно ўнікальнае багацце нашай краіны – значныя запасы прэсных падземных вод, якія прызнаюцца экспертамі аднымі з лепшых у свеце.

Праграмай знаходжання парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Парламенцкай асамблеі АБСЕ і парламентарыямі дзяржаў – членаў АБСЕ.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць