Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.02.2017

Парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь працягвае ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ (23 – 24 лютага 2017 года, г. Вена, Аўстрыйская Рэспубліка).

24 лютага адбыліся сустрэчы намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. са Старшынёй ПА АБСЕ Крысцін Мутанен і Генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэлай.


На сустрэчах абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў ліпені 2017 года ў г. Мінску 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ, запланаванага візіту ў нашу краіну Старшыні ПА АБСЕ К.Мутанен і падпісання Пагаднення паміж Парламентам Рэспублікі Беларусь і ПА АБСЕ аб правядзенні 26-й штогадовай сесіі Асамблеі.


У сустрэчах з кіраўніцтвам ПА АБСЕ прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. і начальнік Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юркевіч Г.І.


У другой палове дня адбылося сумеснае пасяджэнне трох Агульных камітэтаў ПА АБСЕ, на якім прайшло спецыяльнае абмеркаванне на тэму «Абарона правоў чалавека ў часы крызісу». Выступаючы на спецыяльным абмеркаванні, намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што забеспячэнне магчымасцей для поўнага і свабоднага развіцця асобы, абарона правоў чалавека – найважнейшая функцыя дзяржавы. Б.К.Пірштук прыцягнуў увагу замежных парламентарыяў да Нацыянальнага плана Рэспублікі Беларусь па правах чалавека на 2016 – 2019 годы, прынятага Урадам у канцы кастрычніка мінулага года, адзначыўшы, што Беларусь стала 39-й краінай свету, якая мае такі праграмны палітычны дакумент у галіне правоў чалавека.


Старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рахманаў С.К. прыняў удзел у спецыяльным абмеркаванні «Транснацыянальная бяспека ў рэгіёне АБСЕ: барацьба з тэрарызмам» у рамках пасяджэння Агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы. У сваім выступленні ён адзначыў неабходнасць актывізацыі намаганняў Асамблеі ў барацьбе з тэрарызмам і мэтазгоднасць прыняцця дакумента, які б дакладна фіксаваў ролю, мэты і задачы ПА АБСЕ на гэтым напрамку. С.К.Рахманаў акцэнтаваў увагу на значнасці міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў аб’яднанні намаганняў дзяржавы і экспертнай супольнасці, інтэлектуалізацыі грамадства ў мэтах павышэння эфектыўнасці процідзеяння тэрарыстычным пагрозам.


У ходзе зімовага пасяджэння кіраўнік і члены дэлегацыі Беларусі правялі сустрэчы з кіраўнікамі і членамі дэлегацый Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Італіі, Малдовы, Манголіі, Нарвегіі, Расіі, Румыніі, Сербіі, ЗША, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны, Швейцарыі, Швецыі і іншых дзяржаў – удзельніц АБСЕ,учас якіх былі абмеркаваны актуальныя пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць