09.07.2019

Працоўны тыдзень дэпутата Жыбуль Наталіі Пятроўны ў Вілейскай выбарчай акрузе № 74 у ліпені 2019 года.

У Вілейскім раёне Наталія Пятроўна сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі і правяла прыём грамадзян. Пытанні тычыліся правільнасці пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення інтэрната, дапамогі ў працаўладкаванні.

Парламентарый сумесна са сваім памочнікам Святланай Валынец пракантралявала выкананне пытанняў, агучаных выбаршчыкамі на папярэднім прыёме.

У Мядзельскім раёне Наталія Жыбуль правяла асабісты прыём выбаршчыкаў у Нарачанскім сельскім савеце. На прыёме заяўнікам былі ўзняты пытанні, частка з якіх вырашылася непасрэдна падчас выезду на месца з органамі мясцовай улады, некаторыя патрабуюць далейшай прапрацоўкі.

Падчас працы ў акрузе Жыбуль Н.П. прыняла ўдзел ва ўрачыстым мітынгу і павіншавала жыхароў Вілейскага раёна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя гэтага, парламентарый прыняла ўдзел у абласным свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці, у горадзе Нясвіжы.


На сустрэчы з намеснікам рэдактара газеты «Шлях перамогі» Будзько І.В. Наталія Пятроўна расказала пра законапраекты, якія былі разгледжаны ў ходзе шостай сесіі, спыніўшыся на зменах і дапаўненнях ў Працоўны і Жыллёвыя кодэксы Рэспублікі Беларусь. Праінфармавала пра канкрэтныя вынікі сваёй дзейнасці ў выбарчай акрузе.

Дэпутат традыцыйна прыязджае на сваю малую Радзіму. У ходзе асабістых сустрэч з жыхарамі в. Рабунь высветлілася, што іх хвалюе пытанне больш хуткай газіфікацыі населенага пункта.

Таксама парламентарый правяла сустрэчы з кіраўніцтвам раёнаў і кіраўнікамі некаторых арганізацый. На сустрэчах закраналіся пытанні, звязаныя са змяненнем сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы з 1 студзеня 2020года.


Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць